Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сардэчна вітаю вас на гасціннай беларускай зямлі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — У вашай асобе звяртаюся да ўсіх жанчын Беларусі і Узбекістана, чые дасягненні ў эканоміцы, палітыцы і грамадскім жыцці, адукацыі і навуцы, культуры і спорце спрыяюць паглыбленню ўзаемаразумення паміж нашымі дзяржавамі. У аснове ідэі правядзення беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму ляжаць шчырая, правераная гадамі дружба двух народаў і назапашаны патэнцыял стратэгічнага супрацоўніцтва. Гэтая аб’яднальная ініцыятыва жанчын заслугоўвае ўсялякай падтрымкі як унікальная з’ява на постсавецкай прасторы і прыклад для іншых».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў: «Няхай ваш зацікаўлены дыялог адкрывае новыя перспектывы для рэалізацыі сумесных праектаў, пашырэння эканамічных і гуманітарных сувязей Беларусі і Узбекістана. Жадаю ўдзельнікам форуму плённай працы, творчага натхнення, невычэрпнай энергіі і вялікіх поспехаў ва ўсіх пачынаннях».

Звязда, 6 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/16/70956
Текущая дата: 29.09.2024