Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў студзені-лістападзе 2023 года пабудавана 35,1 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3 290,6 тыс. кв.м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 254 тыс. кв.м, або 38,1 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 878,6 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 106 тыс. кв.м жылля, або 33,6 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.
19 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
19 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/16/71839
Текущая дата: 28.12.2024