Белорусский портал в Казахстане

Энергетыкі практычна ліквідавалі наступствы непагоды: засталося падключыць 20 населеных пунктаў



Работы па аднаўленні энергазабеспячэння ў населеных пунктах, што пацярпелі з-за навальнічнага фронту 17 ліпеня, набліжаюцца да завяршэння, паведамілі ў ДВА "Белэнерга".

Энергазабеспячэнне населеных пунктаў Мінскай вобласці адноўлена.

Паводле інфармацыі на 17.00, прадаўжаюцца работы па падключэнні аднаго населенага пункта ў Магілёўскай вобласці і 19 - у Гомельскай вобласці.

Каля 200 аварыйна-аднаўленчых брыгад прадоўжаць устараняць пашкоджанні на лініях электраперадачы (абрывы правадоў, завалы галін і дрэў, зломы апор і інш.), а таксама выконваць аднаўленчыя работы па заяўках у сетцы 0,4 кВ да канца светлавога дня.

18 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/160/36373
Текущая дата: 29.09.2024