Белорусский портал в Казахстане

Афіцэры запасу прызываюцца на ваенную службу ва Узброеныя Сілы ў 2016 годзе



Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам, неабходна прызваць у 2016 годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.

Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады, якія адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям. Савет Міністраў да 1 лютага 2017 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афiцэраў запасу.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

18 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/160/36374
Текущая дата: 29.09.2024