Белорусский портал в Казахстане

У Мінску з-за моцнага ліўня з навальніцай аб`яўлены план "Пасейдон"



У Мінску аб`яўлены план "Пасейдон". Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным твітэры Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

"На найбольш верагодныя месцы падтапленняў адпраўлена тэхніка МНС, Рэмаўтадора, ліўнесток", — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінску прыблізна ў 15.00 пачаўся моцны лівень з навальніцай і шквалістым ветрам.

Відавочцы паведамляюць пра абарванне тралейбусных ліній у раёне вуліц Маякоўскага і Аранскай; там абясточана шмат тралейбусаў.

Падтопленыя некаторыя сталічныя вуліцы у тым ліку Няміга.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/161/36306
Текущая дата: 29.09.2024