Белорусский портал в Казахстане

За дні шторму ў Беларусі пацярпелі 37 чалавек



Пра гэта паведаміў 14 ліпеня начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Андрэй Юржыц.

"Не абышлося без пацярпелых: на гэты момант нам вядома аб 37 такіх выпадках, 7 чалавек шпіталізаваны. Большасць грамадзян пацярпелі і атрымалі траўмы ад падзення будаўнічых канструкцый: шыферу, элементаў даху і бляхі", - сказаў Андрэй Юржыц.

Ён адзначыў, што абясточанымі застаюцца 140 населеных пунктаў. Асноўныя адключэнні адбыліся ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Там застаюцца абясточанымі 77 і 37 населеных пунктаў адпаведна.

"Пацярпелі ад непагоды 523 населеныя пункты ў 31 раёне рэспублікі. Пашкоджаны дахі 627 жылых дамоў (ужо адноўлены 17), 9 вытворчых будынкаў і 162 сельскагаспадарчыя будынкі. Працуюць аварыйныя брыгады па ўстараненні наступстваў стыхіі. Таксама пашкоджаны 368 ліній электраперадачы, гэта значыць, апоры высакавольтных ліній, на якіх у кругласутачным рэжыме ідуць работы па аднаўленні", - дадаў Андрэй Юржыц.

Начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС звярнуў увагу, што пры навальніцы, ліўні і ветры насельніцтву трэба выконваць элементарныя правілы бяспекі.

"Калі стыхія застала вас у дарозе, трэба заглушыць рухавік аўтамабіля і перачакаць да зацішша, калі немагчыма схавацца ў будынку. Трэба выключыць мабільную сувязь, не карыстацца тэлефонам, абясточыць спадарожнікавую антэну, калі вы дома, і прыняць усе меры, каб не прыцягнуць навальнічны разрад", - сказаў на заканчэнне ён.

14 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/161/36315
Текущая дата: 13.11.2024