Пра гэта паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
У выніку праходжання шквалістага ветру па тэрыторыі Мінскай вобласці 29 ліпеня пашкоджаныя 14 аб`ектаў у Любанскім і Стаўбцоўскім раёнах: шэсць жылых дамоў, два аб`екты сацкультбыту, шэсць сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку пяць малочна-таварных ферм,
137 населеных пунктаў у 11 раёнах вобласці былі адключаныя ад электразабеспячэння. На 6.00 30 ліпеня без электрычнасці заставаліся 11 населеных пунктаў.
Акрамя таго, у розных раёнах Мінскай вобласці працягваюцца работы па ліквідацыі разбурэнняў, прычыненых стыхіяй у перыяд з 11 па 28 ліпеня.
БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2016
Мінск, 30 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/161/36451
Текущая дата: 13.11.2024