Белорусский портал в Казахстане

Праект праграмы развіцця Беларусі на 2016-2020 гады плануецца ўнесці ў Саўмін да 1 жніўня



Аб гэтым 1 ліпеня паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.

Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады плануецца ўнесці на разгляд Савета Міністраў да 1 жніўня.

Паводле слоў Аляксандра Забароўскага, падрыхтоўка праграмы знаходзіцца на фінішнай прамой.

"Мы разлічваем да 1 жніўня ўнесці ва ўрад гэты дакумент. Самае галоўнае, што праграма будзе максімальна канкрэтнай", - падкрэсліў першы намеснік міністра. Дакумент будзе развіваць стратэгічныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія абмяркоўваліся на пятым Усебеларускім народным сходзе.

Аляксандр Забароўскі расказаў, што ўсе пададзеныя ад дэлегатаў прапановы цяпер вельмі ўважліва адпрацоўваюцца.Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі цесна працуе з рэдакцыйнай камісіяй Усебеларускага сходу, каб зрабіць праграму своеасаблівай дарожнай картай сацыяльна-эканамічнага развіцця з канкрэтнымі мэтамі.

"Разлічваем, што вельмі многія агучаныя ініцыятывы будуць рэалізаваны ў бягучым годзе - пачатку наступнага года, каб мы ў 2017-м выходзілі на вызначаныя праграмай тэмпы эканамічнага росту", - адзначыў першы намеснік міністра. Актуальныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця абмяркоўваюцца 1 ліпеня ў Навукова-даследчым інстытуце Міністэрства эканомікі на круглым стале - канферэнцыі.

На мерапрыемства запрошаны вучоныя, прадстаўнікі бізнесу, мясцовых органаў улады. На думку Аляксандра Забароўскага, іх адкрыты дыялог пасадзейнічае максімальна эфектыўнай дашліфоўцы праграмы развіцця краіны на пяцігодку.

1 ліпеня 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/162/36179
Текущая дата: 13.11.2024