Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца ў 11.00. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў 21.00 у эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала, якія тэмы стануць асноўнымі ў Пасланні.

"Структура Паслання ў цэлым застанецца традыцыйнай. Яно будзе складацца з некалькіх вялікіх тэматычных блокаў. Цэнтральным і, як плануецца, самым маштабным стане эканамічны блок. Тут размова пойдзе перш за ўсё аб задачах і планах на гэты год", - адзначыла прэс-сакратар. Паводле яе слоў, самыя актуальныя пытанні будуць закрануты кіраўніком дзяржавы і ў частцы, якая датычыцца сацыяльнай палітыкі. Гэта ўдасканаленне пенсійнай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі і многае іншае.

Акрамя таго, размова будзе ісці аб прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі, аб кадравай стратэгіі і іншых злабадзённых пытаннях.

Склад удзельнікаў мерапрыемства таксама даволі традыцыйны. У Авальную залу беларускага парламента запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

20 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/163/35238
Текущая дата: 29.09.2024