Белорусский портал в Казахстане

Служба "Адно акно" ў адміністрацыях раёнаў Мінска 27-30 чэрвеня будзе працаваць з 6 да 24 гадзін



Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка.

Рэжым работы службы "Адно акно" ў адміністрацыях раёнаў Мінска 27-30 чэрвеня будзе прадоўжаны.

"У перыяд з 27 па 30 чэрвеня служба "Адно акно" ў адміністрацыях раёнаў горада будзе працаваць з 6 да 24 гадзін", - сказаў Аляксандр Аўраменка.

З 1 па 26 чэрвеня "Адно акно" функцыянуе з 8 да 20 гадзін у будныя дні і з 9 да 20 гадзін у суботу і нядзелю. Павелічэнне працягласці часу прыёму наведвальнікаў абумоўлена завяршэннем тэрмінаў падачы дакументаў на прыватызацыю жылля.

Тэрмін прыватызацыі ўстаноўлены да 1 ліпеня 2016 года. Заявы аб прыватызацыі прымаюць адміністрацыі раёнаў Мінска (альбо арганізацыі, у гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца памяшканні) па 30 чэрвеня ўключна.

"Заявы грамадзян на прыватызацыю, пададзеныя пасля 30 чэрвеня, разглядацца выканкамамі не будуць", - адзначыў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама.

Паводле яго слоў, у сталіцы не прыватызавана ад 15 тыс. да 20 тыс. кватэр, што складае каля 7 працэнтаў жылфонду, які патэнцыяльна падлягае прыватызацыі. Кватэры, што засталіся непрыватызаванымі, уключаць у склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання.

Пры гэтым Аляксандр Аўраменка канстатаваў, што памер платы за такое жыллё рэзка не ўзрасце. "Памер платы за пражыванне ў камерцыйным жылфондзе ўстанаўліваецца з прымяненнем паніжаючага каэфіцыента ў памеры 0,2. Плата будзе большая, але не вельмі высокая", - удакладніў кіраўнік упраўлення.

6 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/164/35815
Текущая дата: 28.11.2024