Белорусский портал в Казахстане

Беларускія войскі накіраваліся на палігоны для выканання вучэбна-баявых задач



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Войскі, што прыцягваюцца да праверкі, правялі агляды гатоўнасці да выканання задач і накіраваліся ў прызначаныя раёны. Так, падраздзяленні 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады зрабілі марш на 200 км. Гусенічная тэхніка падраздзяленняў брыгады пераадолела ўвесь маршрут сваім ходам, зрабіла пераправу па наплаўным мосце праз Нёман і пачала выкананне пастаўленых задач на Абуз-Лясноўскім палігоне", - расказалі ў ваенным ведамстве.

Падраздзяленні 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады завяршылі пагрузку гусенічнай тэхнікі на чыгуначныя платформы і пачалі марш камбінаваным спосабам на вучэбны палігон. Працягласць маршруту для ваеннаслужачых брыгады складзе больш як 400 км.

31 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/165/34998
Текущая дата: 09.11.2024