Белорусский портал в Казахстане

Міліцыя правядзе аперацыю "Арсенал" з 11 па 15 красавіка



Органы ўнутраных спраў правядуць аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Арсенал" з 11 па 15 красавіка, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

"Работа, якая праводзіцца міліцыяй, сведчыць, што некаторыя грамадзяне прадаўжаюць свядома незаконна захоўваць не зарэгістраваныя ў органах унутраных спраў зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і ўзрыўныя ўстройствы. А менавіта такая зброя часта трапляе ў рукі злачынцаў, якія адразу знаходзяць ёй прымяненне, учыняючы цяжкія злачынствы", - адзначылі ў міліцыі.

У ГУУС таксама папярэдзілі, што для прыцягнення да крымінальнай адказнасці дастаткова таго факта, што грамадзянін незаконна захоўвае хаця б адзін боепрыпас да наразной зброі. Адказнасць надыходзіць і за выраб, набыццё, продаж незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы або халоднай зброі. За парушэнні ў гэтай сферы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, нагадаў начальнік Савецкага РУУС сталіцы Максім Гамола. Асобы, якія добраахвотна здадуць зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, што незаконна захоўваюцца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

БЕЛТА, 31 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/166/35021
Текущая дата: 28.11.2024