Аб гэтым паведаміў 4 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.
Беларусы, якія раней адслужылі ў французскім замежным легіёне, не будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці. Аб гэтым паведаміў ў Палаце прадстаўнікоў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, прадстаўляючы папраўкі ў некаторыя законы, якія ў тым ліку датычацца адказнасці за ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой.
Дэпутат Валерый Гайдукевіч, у прыватнасці, пацікавіўся, як згодна са змяненнямі і дапаўненнямі будзе ацэньвацца служба ў французскім легіёне, дзе некалі служылі беларусы.
Валерый Вакульчык звярнуў увагу, што папраўкі ў некаторыя законы, аб якіх ідзе размова, не маюць зваротнай сілы, гэта значыць ужо не датычацца тых грамадзян Беларусі, якія адслужылі ў гэтай арганізацыі. Між тым, паводле слоў старшыні КДБ, асноўная мэта ўнясення паправак у дзеючае заканадаўства - гэта папераджальна-прафілактычная работа.
"Гэта значыць наша задача - папярэдзіць удзел нашых грамадзян ва ўзброеных канфліктах за мяжой, незалежна ад матываў і месца развіцця канфлікту", - растлумачыў ён.
"Згодна з заканадаўствам, калі асоба знаходзіцца ў французскім легіёне, гэта яшчэ нічога не значыць, але калі гэта асоба прымае ўдзел ва ўзброеных канфліктах за мяжой, тады, па сутнасці, дзеянне гэтага артыкула (361-3 Крымінальнага кодэкса Беларусі.) распаўсюджваецца на яе", - расказаў Валерый Вакульчык.
Папраўкі ў некаторыя беларускія законы, якія ў тым ліку датычацца адказнасці за ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой, прыняты сёння дэпутатамі ў першым і другім чытаннях.
4 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/166/35088
Текущая дата: 28.11.2024