Белорусский портал в Казахстане

На Беларусі пасля дзвюх сусветных войнаў выяўлена і знішчана больш за 27,5 млн. выбухованебяспечных прадметаў



З 1944 года на тэрыторыі Беларусі выяўлена і знішчана больш за 27,5 мільёна выбухованебяспечных прадметаў, якія засталіся пераважна пасля дзвюх сусветных войнаў.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі Мікалай Аўсянка на нарадзе экспертаў дзяржаў — удзельніц Пратакола V і Пратакола II з папраўкамі да Канвенцыі аб негуманнай зброі, якая прайшла 6—8 красавіка ў Жэневе (Швейцарыя).

Як паведамляе прэс-служба МЗС, "беларускі дыпламат праінфармаваў удзельнікаў нарады аб намаганнях па ачыстцы тэрыторыі дзяржавы ад выбухованебяспечных перажыткаў вайны".

Аўсянка таксама "прадставіў падыходы краіны па пытаннях, якія ўваходзяць у сферу ахопу названых міжнародна-прававых дакументаў", гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.

БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/166/35155
Текущая дата: 28.11.2024