Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка запатрабаваў ад МУС жорстка ставіць на месца хуліганаў



Паводле слоў Лукашэнкі, важна, каб людзі ў Беларусі, асабліва пажылога ўзросту, адчувалі сябе абароненымі.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 28 снежня падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб выніках працы МУС у адыходзячым годзе, асноўных паказчыках, які характарызуюць сітуацыю ў краіне са злачыннасцю, і мерах, што прадпрымае міністэрства, каб паўплываць на гэтыя паказчыкі. 

"Прэзідэнт даў узважаную і галоўным чынам станоўчую ацэнку дзейнасці МУС і пры гэтым указаў на недахопы, над ухіленнем якіх міліцыя будзе працаваць", — паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. 

Так, Лукашэнка выказаў занепакоенасць ростам злачынстваў хуліганскай скіраванасці і тым, што вінаватых часам не знаходзяць. "Гэта маральна цісне на нашых людзей, а мы іх павінны абараніць", — адзначыў ён. І запатрабаваў ад міліцыі жорстка ставіць на месца хуліганаў — да следчых дзеянняў і судовых разбораў. У сувязі з гэтым Лукашэнка пазітыўна ацаніў практыку патрулявання вуліц у гарадах. "Гэта вельмі добрая практыка, яе трэба падтрымліваць усюды, — сказаў ён. — Гэта вельмі добрая справа і на грамадскай бяспецы адбіваецца ў станоўчым плане". 

Кіраўнік МУС паведаміў, што "сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад аператыўным і тактычным кантролем і сёння ў краіне няма пагражальных фактараў, якія развіваліся б па некіраваным вектары".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/167/33729
Текущая дата: 29.09.2024