У выніку праходжання цыклону "Зісі" і выпадзення ападкаў у выглядзе дажджу і снегу былі абясточаныя 144 населеныя пункты, паведаміла прэс-служба МНС.
Па стане на 6.00 2 сакавіка без электразабеспячэння заставаліся 40 населеных пунктаў у Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Заторы на аўтамабільных дарогах не зарэгістраваныя. Для расчысткі дарог і ўборкі снегу задзейнічана 1.650 адзінак тэхнікі і 7.752 работнікі арганізацый.
Ажыццяўляецца бесперапынны маніторынг становішча, адзначылі ў МНС.
Як паведамляе партал pogoda.by, 2 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом). Месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра мінус 2 — плюс 3°C, па паўднёвым усходзе да плюс 6°C. У Мінску часам невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра каля 0°C.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2016
Мінск, 2 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/167/34530
Текущая дата: 28.11.2024