Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з лютага павышаюцца пенсіі



Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі дадатковыя расходы на выплату пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з лютага 2016 года, паводле ацэнкі, складуць Br8 млрд у месяц, а ў цэлым на выплату пенсій спатрэбіцца штомесяц больш як Br7,3 трлн.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года зацверджаны ў памеры Br1 млн 591 тыс. 310. Гэта на 1,4 працэнта вышэй за нарматыў, што прымяняўся пры вылічэнні пенсій з 1 лістапада мінулага года.

Адпаведна на 1,4 працэнта з лютага павялічваюцца памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама памеры надбавак, павышэнняў і даплат, устаноўленых да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. З 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена штомесячная дадатковая мэтавая даплата да пенсій непрацуючых пажылых грамадзян.

З лютага бягучага года памер даплаты для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых складзе Br397 тыс. 828 (100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, гэты нарматыў складае 25 працэнтаў БПМ), для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br298 тыс. 371 (75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце).

Фінансаванне выплаты пенсій Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва праводзіцца ў поўным аб`ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны.

28 студзеня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/168/34004
Текущая дата: 28.11.2024