Белорусский портал в Казахстане

Закупка самалётаў Су-30 для беларускіх ВПС плануецца да канца 2020 года



Аб гэтым паведаміў 9 лютага камандуючы ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалеў.

"Мы плануем закупку да канца 2020 года. Пакуль той баявы склад, які ў нас ёсць, дае магчымасць выконваць задачы па нясенні баявога дзяжурства і падрыхтоўцы лётчыкаў", - сказаў Алег Двігалеў.

З часам, па меры выпрацоўкі рэсурсу авіяцыйнай тэхнікі, у прыватнасці знішчальнікаў МіГ-29, беларускія лётчыкі пяройдуць на новыя самалёты.

9 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/168/34232
Текущая дата: 29.11.2024