Белорусский портал в Казахстане

Апарат МРТ, аналагаў якому няма ў СНД, з’явіўся ў Гродне



Яго і яшчэ 12 адзінак тэхнікі клініка атрымала па трансгранічным праекце “Польшча - Беларусь - Украіна”.

На магнітна-рэзанансным тамографе можна атрымліваць інфармацыю высокай, так званай экспертнай, якасці. Абслугоўваць яго будуць спецыяльна падрыхтаваныя медыкі. Вузкія спецыялісты зараз праходзяць навучанне ў Маскве.

Час, які затрачваецца на даследаванне, каля 40 хвілін. А знаходжанне ўнутры тамографа для любога арганізма абсалютна бясшкоднае.

tvr.by, 13 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/168/34269
Текущая дата: 28.11.2024