Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў новую Ваенную дактрыну па выніках праведзенага 22 студзеня пасяджэння Савета бяспекі.
Неабходнасць перапрацоўкі дактрыны выклікана змяненнямі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце, характару ўзброенай барацьбы, а таксама сучаснымі тэндэнцыямі развіцця беларускай дзяржавы.
У прыватнасці, у дакуменце з`явіўся тэрмін "унутраны ўзброены канфлікт". "Часта дзяржавы, якія навязваюць сваю палітыку іншым краінам, спрабуюць дасягнуць ваенна-палітычных мэт, выкарыстоўваючы ўнутраныя дэструктыўныя сілы. Паколькі пытанне аб развязванні ўнутранага ўзброенага канфлікту на тэрыторыі многіх дзяржаў з`яўляецца актуальным, гэтай праблеме ўдзелена сур`ёзная ўвага", - заяўляў раней наконт гэтага начальнік навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Беларусі кандыдат ваенных навук палкоўнік Алег Любачка.
У сваю чаргу дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у размове з журналістамі звяртаў увагу, што ў дактрыне цяпер прапісаны напрамкі развіцця абароннага сектара эканомікі.
"У дактрыне ўлічаны тыя змяненні, якія адбываюцца ў формах і спосабах вядзення ўзброенай барацьбы. Даўно ўжо на змену класічным войнам прыйшлі іншыя, у тым ліку так званыя гібрыдныя. Гэта ўлічвалася пры распрацоўцы новай дактрыны. Зразумела, акцэнт тут больш ярка пастаўлены на інфармацыйным проціборстве, цяпер гэта адзін з вельмі сур`ёзных складнікаў ваенных дзеянняў. Па іншых пазіцыях гэтыя змяненні таксама ўлічаны", - адзначаў дзяржсакратар.
12 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/168/34280
Текущая дата: 28.11.2024