Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала ОНТ начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.
У Брэсце ў выніку сумеснай аперацыі Камітэта дзяржбяспекі і АМАПа затрымалі ўраджэнца Чачні, які падазраецца ў сувязях з забароненай у Расіі арганізацыяй "Ісламская дзяржава".
"У дачыненні да затрыманага на тэрыторыі РФ распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 208 КК (арганізацыя незаконнага ўзброенага фарміравання або ўдзел у ім). Паводле звестак нашых калег з ФСБ РФ, гэты грамадзянін прайшоў баявую падрыхтоўку ў адным з лагераў "Ісламскай дзяржавы" і знаходзіцца ў спісе асоб, якія падазраюцца ў дзейнасці гэтага незаконнага ўзброенага фарміравання", — сказаў Пабяржын.
Вядома, што затрыманаму 28 гадоў і ён пакінуў Расію 12 гадоў таму. Зараз праваахоўныя органы правяраюць кантакты і перапіску, якая вялася праз тэлефон і электронную пошту.
БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2015
Мінск, 12 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/169/33617
Текущая дата: 28.11.2024