Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі на баявое дзяжурства заступіў дывізіён С-400 "Трыумф"



Эфектыўнасць сродкаў ППА па абароне паветраных рубяжоў Беларусі значна павышана - на баявое дзяжурства заступіў чарговы дывізіён С-400 "Трыумф". Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Як адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Андрэй Лук`яновіч, сёння знакавы дзень не толькі для дывізіёна, які заступае на баявое дзяжурства, але і для Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны.

"На баевое дзяжурства заступіла падраздзяленне, на ўзбраенні якога знаходзяцца сучасныя, самыя дасканалыя зенітныя ракетныя комплексы С-400. І што яшчэ больш важна - адбылося гэта напярэдадні самага галоўнага нашага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, у час няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, як ніколі важна быць у поўным убраенні.

"Асабовы склад прайшоў абучэнне, асвоіў сучасную тэхніку, адпрацаваў навыкі на палігоне Капусцін Яр і гатовы да выканання асноўнай задачы, якая стаіць перад войскамі ППА", - канстатаваў Андрэй Лук`яновіч.

30 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/69913
Текущая дата: 03.07.2024