Супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Брэста падчас рэйдавых мерапрыемстваў у рамках правядзення спецыяльнай праграмы «Мак» была выяўлена плантацыя дзікарослых канапель, якая знаходзілася паблізу адной з вёсак Брэсцкага раёна.
Тэрыторыя ў пяць гектараў была занята радамі нарказмяшчальных раслін без бачных прыкмет культывавання. Знішчана каля 25 тон, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РАУ Брэста.
Праваахоўнікі звяртаюць увагу: за пасеў і (або) вырошчванне забароненых раслін або грыбоў прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь. У выпадку выяўлення забароненых раслін, якія культывуюцца, ці дзікарослых раслін (каноплі, мак), паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102.
Сяргей Расолька
Звязда, 15 верасня 2023
Звязда, 15 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/71044
Текущая дата: 24.11.2024