Белорусский портал в Казахстане

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося двухбаковае комплекснае вучэнне



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Як расказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч, вучэнне з`яўляецца лагічным завяршэннем падрыхтоўкі органаў кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў. Актыўная фаза вучэння прадоўжыцца з 22 па 26 верасня.

"На вучэнні будзе ўдасканальвацца сістэма кіравання войскамі і зброяй. Пры гэтым асаблівасцямі вучэння будзе з`яўляцца складаная дынамічная абстаноўка і выкарыстанне палігонаў і ўчасткаў мясцовасці ў трох абласцях. Гэта будзе вымушаць абучаемых прымаць нестандартныя рашэнні на нанясенне паражэння ўмоўнаму праціўніку, а таксама на манеўр сваімі сіламі і сродкамі, пунктамі кіравання ва ўмовах існуючай абстаноўкі", - адзначыў Віктар Гулевіч.

Вялікая ўвага таксама будзе ўдзелена скарачэнню цыкла кіраўніцкіх рашэнняў па паражэнні выяўленых аб`ектаў. Акрамя таго, на вучэнні будзе асвоена аператыўная тэрыторыя Беларусі ў рамках абароны дзяржавы.

"Актыўная фаза пачалася ў 9.00 з падачы сігналу і завершыцца 26 верасня. Пасля гэтага войскі правядуць завяршальны этап - вяртанне ў пункты пастаяннай дыслакацыі", - праінфармаваў Віктар Гулевіч.

Ён падкрэсліў, што вучэнне не нясе пагрозы суседнім краінам. "Мы адпрацоўваем пытанні абароны нашай дзяржавы і ўдасканалення ўзроўню падрыхтоўкі нашых войскаў. Колькасць удзельнікаў вучэння не перавышае значэнняў, устаноўленых Венскім дакументам 2011 года", - рэзюмаваў Віктар Гулевіч.

22 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/71060
Текущая дата: 24.11.2024