Белорусский портал в Казахстане

Першы энергаблок АЭС вывелі ў чарговы планава-папераджальны рамонт



Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў чарговы планава-папераджальны рамонт. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мінэнерга Афіцыйны».

Рамонт штогод праводзіцца на атамных станцыях згодна з устаноўленым рэгламентам для забеспячэння надзейнасці функцыянавання абсталявання і тэхналагічных сістэм.

На першым блоку БалАЭС выканаюць частковую перазагрузку ў рэактары свежага ядзернага паліва, правядуць рэвізію абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм.

Спецыялісты таксама правядуць кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання. Акрамя таго, будзе рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці работы энергаблока.

Звязда, 6 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/71125
Текущая дата: 24.11.2024