Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі заўсёды ёсць магчымасць нанесці непапраўны ўрон праціўніку



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

"Мы не гаворым пра больш магутную зброю, якая сёння ў нас ёсць, для таго, каб паказаць сваю моц і нанесці праціўніку непапраўны ўрон (у выпадку нападзення на Беларусь.). Мы не будзем купляць тысячы танкаў, але ў нас заўсёды ёсць магчымасць нанесці непапраўны ўрон. Гэта значыць, перш чым нападаць на Беларусь, ён падумае, што адказ будзе такі, што для іх непапраўны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

6 кастрычніка 2023, Брэсцкая вобласць
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/71149
Текущая дата: 24.11.2024