У Мінскай вобласці аб`яўлены пачатак ацяпляльнага сезона. Аб гэтым паведамілі ў ДА "ЖКГ Мінскай вобласці".
У першую чаргу батарэі пацяплеюць у аб`ектах сацыяльнай інфраструктуры - школах, дзіцячых садах, бальніцах.
Адпаведнае рашэнне прынята Мінскім аблвыканкамам. Дзеянне дакумента ўступіла ў сілу сёння, 6 кастрычніка.
Як растлумачылі ў ДА "ЖКГ Мінскай вобласці", цяпло ў жылы сектар прыйдзе пазней, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён не будзе перавышаць 8 градусаў.
6 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
6 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/71154
Текущая дата: 24.11.2024