Аб гэтым паведамілі у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Найскладаныя аперацыі па карэкцыі цяжкіх заган сэрца праведзены з удзелам вядомага дзіцячага кардыяхірурга прафесара Афксендыёса Калангоса (Швейцарыя).
Як растлумачыў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, аперацыі праведзены дзецям з анамаліяй Эбштэйна — рэдкай паталогіяй трохстворкавага клапана. Аднаму з маленькіх пацыентаў, у якога анамалія Эбштэйна спалучалася з карыгаванай транспазіцыяй магістральных сасудаў, аперацыя была выканана ўпершыню ў Беларусі.
Звязда, 1 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/17/71621
Текущая дата: 28.12.2024