Белорусский портал в Казахстане

Мінскія падлеткі, якія прапалі, знойдзеныя пад Смаленскам



Пад Смаленскам 16 жніўня знойдзены падлеткі з Мінска, якія прапалі без вестак у сярэдзіне мінулага тыдня.

Як паведамляе МУС Беларусі, двое дзяцей 13 і 15 гадоў выйшлі з дома 11 жніўня, але назад ужо не вярнуліся. З заявай пра невядомае знікненне падлеткаў у міліцыю звярнуліся бацькі. Вывучаючы кола зносін і размаўляючы з аднагодкамі, аператыўнікі крымінальнага вышуку МУС і ГУУС Мінгарвыканкама высветлілі, што ўцекачы маглі накіравацца ў Смаленск, а затым выехаць у Сочы, дзе жыве маці аднаго з хлопчыкаў. 

Арыенціроўка на зніклых была перададзена ў Смаленск. Дзякуючы цеснаму і аператыўнаму ўзаемадзеянню 16 жніўня падлеткаў выявілі недалёка ад горада Ярцава на трасе М1. Як высветлілася, дзеці спрабавалі злавіць спадарожную машыну, каб дабрацца да Масквы.

Аднаго з уцекачоў бацькі ўжо забралі дамоў. Сваякі другога выехалі ў Расію. Жыццю і здароўю падлеткаў нічога не пагражае.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/173/32403
Текущая дата: 29.11.2024