Такія даныя прыводзяцца па стане на 24 ліпеня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.
Пытанне аб прымяненні закона аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне разгледжана адносна 5 614 асуджаных, вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 1 323 асуджаных (з іх 25 - непаўналетнія).
Акрамя таго, прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год адносна 1 412 чалавек. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 2 879 пазбаўленым волі. Прычыны адмовы: наяўнасць іскаў, злосныя парушэнні парадку адбывання пакарання.
У ходзе амністыі грамадзянамі, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, кампенсаваны ўрон амаль на Br3,2 млрд.
Паводле даных дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі, усяго пад амністыю падпадае 7 967 чалавек.
27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/174/32147
Текущая дата: 29.11.2024