Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца жніўня прадставіць план правядзення перапісу насельніцтва Беларусі ў 2019 годзе. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 13 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іну Мядзведзеву.
Акрамя таго, Лукашэнка паставіў "канкрэтныя задачы па эканоміі сродкаў пры правядзенні гэтага перапісу", а таксама даручыў прапрацаваць пытанні правядзення перапісу ўласнымі сіламі работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых саветаў. "Такім чынам, перапіс павінен быць праведзены на міжнародным узроўні, але пры максімальным зніжэнні выдаткаў на яго", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго меркавання, "у краіне дастаткова сіл і сродкаў, каб зрабіць усё якасна і своечасова, аднак галоўнае — падысці да пытання па-зямному і па-гаспадарску". "Перапіс насельніцтва пройдзе па той схеме і пры дапамозе тых метадаў, якія прапаноўваюць урад і Белстат, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня", — сказаў Лукашэнка.
Як паведаміла Іна Мядзведзева, эканамічным і сацыяльным саветам ААН прынята рэзалюцыя аб праграме правядзення перапісу насельніцтва і жыллёвага фонду да 2020 года.
У Беларусі перапіс праводзіцца раз на 10 гадоў у год, які заканчваецца на 9. Апошні перапіс праводзіўся ў 2009 годзе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
Мінск, 13 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/174/32354
Текущая дата: 29.11.2024