Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
15 чэрвеня ў адпаведнасці з планам праверкі сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны пачаліся камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці. Яны працягнуцца да 18 чэрвеня.
Вучэнні праводзяцца пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Міхаіла Пузікава. У іх удзельнічаюць аператыўная група штаба зоны тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці, сфарміраваны штаб Ельскага раёна тэрытарыяльнай абароны, асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў, якая складаецца з ваеннаслужачых, прызваных з запасу, а таксама тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы і ўнутраных спраў гомельскага рэгіёна.
Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні паэтапнага ўзмацнення дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і прыняцця рашэнняў па кіраванні сіламі і сродкамі ў адпаведнасці з вучэбнай абстаноўкай.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/176/31518
Текущая дата: 29.11.2024