Аб гэтым заявіў 9 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.
Закранаючы міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў час правядзення прэзідэнцкай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "мы іх павінны выканаць, як і раней, спаўна".
"Мы нікому не будзем забараняць назіраць за выбарамі, у тым ліку і з боку, як і ўнутраным наглядальнікам. Адзінае, хачу папрасіць, каб мы не абяцалі таго, чаго не можам зрабіць, і не эксперыментавалі па-за законамі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У нас ёсць законы, нармальныя законы - не горшыя, чым у іншых, якія могуць забяспечыць стабільнасць і спакойнае правядзенне ўсёй гэтай электаральнай кампаніі, і ў тым ліку пасля прэзідэнцкіх выбараў".
У час рабочай сустрэчы былі таксама закрануты пытанні фінансавання выбарчай кампаніі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, лішніх грошай няма, але ўсё павінна быць дастойна, як і раней.
"У нас ніколі не было перабораў. У нас не траціліся сотні мільёнаў, мільярды долараў на гэтыя кампаніі. Ніякіх хабараў, ніякіх пабораў. У гэтых адносінах мы можам узорам служыць для любой дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
9 чэрвеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
9 чэрвеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/177/31395
Текущая дата: 29.11.2024