Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык 11 чэрвеня ў Мінску.
За гады існавання Рэспублікі Беларусь асуджаныя тры чалавекі на падставе артыкула 258 Крымінальнага кодэкса (шпіянаж) і 11 чалавек на падставе артыкула 356 КК (здрада дзяржаве).
Паводле слоў Вакульчыка, апошняя справа пра шпіянаж была распачатая ў маі гэтага года ў дачыненні да афіцэра разведкі замежнай дзяржавы. Ён затрыманы і цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.
Паводле артыкула "Здрада дзяржаве" ў апошні год было асуджана чатыры чалавекі, паведаміў Вакульчык.
Акрамя таго, старшыня КДБ прызнаў затрыманне ў беларускіх спецслужбах "крата", які не толькі супрацоўнічаў з замежнай разведкай, але і ўцягнуў у гэтую дзейнасць сваю жонку. Яны былі затрыманыя на месцы злачынства і ўжо асуджаныя на 15 гадоў турмы кожны, паведаміў Вакульчык.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2015
Мінск, 11 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/177/31423
Текущая дата: 29.11.2024