Такое меркаванне выказаў старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь" Вадзім Дзевятоўскі.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Вадзім Дзевятоўскі пракаментаваў адкрыты дыялог Прэзідэнта Беларусі з журналістамі.
У ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі айчынных і замежных СМІ кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кожны дзень кантралюе выкананне задач, пастаўленых перад Узброенымі Сіламі краіны.
"Для мяне гэты красамоўны факт сведчыць аб многім. У гэты неспакойны час, калі мы можам назіраць і перажываць, як у брацкай краіне разгортваюцца падзеі ў бок канфлікту, па сутнасці, там ідзе грамадзянская вайна, з-за чыіх-небудзь палітычных і эканамічных амбіцый пакутуюць мірныя людзі, наш Прэзідэнт трымае на асабістым кантролі стан баяздольнасці і боегатоўнасці Узброеных Сіл. Прэзідэнт падкрэслівае, што нават пры самым неспрыяльным развіцці падзей з боку нашай дзяржавы імгненна будуць прыняты адэкватныя і дзейсныя меры. Важна і тое, што нацыянальны лідар не раз гаварыў, што ён ніколі не здрадзіць свайму народу, сваёй зямлі і да апошняга будзе абараняць наш суверэнітэт, - сказаў Вадзім Дзевятоўскі. - Патуранне ў пытаннях бяспекі краіны заўсёды пагражае стратай незалежнасці. Як было неаднаразова сказана, лепш карміць свайго салдата, чым чужога, які будзе значна даражэйшы".
У гэтым кантэксце субяседнік не пакінуў без увагі і тэму 70-годдзя Вялікай Перамогі, асабліва падкрэсліў цану, якую беларускі народ заплаціў за незалежнасць. "Яна дасталася цаной мільёнаў жыццяў. І гэта Перамога - красамоўны напамін аб тым, што наша зямля і яе людзі не церпяць насілля, агрэсіі і несправядлівасці. Цяпер наша задача - беражліва ставіцца да гісторыі сваёй краіны, не дапускаць скажэння фактаў, якое непазбежна прыводзіць да бяды", - перакананы палітык.
БЕЛТА, 2 лютага 2015
БЕЛТА, 2 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/179/29422
Текущая дата: 08.11.2024