Белорусский портал в Казахстане

Палякі і брытанцы разглядаюць сцэнарыі дыверсійных атак на тэрыторыі Беларусі, аналагічныя атакам на Белгародскую вобласць



Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў кандыдат юрыдычных навук, эксперт у рабоце спецслужбаў Сяргей Карнавухаў.

"Калі задаюць пытанне, ці варта Беларусі чакаць атак, якім падвяргаецца Белгародская вобласць, многія эксперты гавораць, што наўрад ці. А я кажу, што яшчэ некалькі месяцаў таму немагчыма было ўявіць атакі на Шабекіна (горад у Белгародскай вобласці.). Гэта ж вялізная, моцная, ядзерная Расія. Але сёння атакі на Белгародскую вобласць - гэта рэальнасць. І за гэтымі атакамі стаяць у першую чаргу палякі і брытанцы", - сказаў Сяргей Карнавухаў.


Паводле слоў эксперта, такія сцэнарыі імі разглядаюцца і ў адносінах да Беларусі. "Мы павінны гэта разумець. І дыверсійныя атакі, аналагічныя нападзенню на Шабекіна, будуць. І яны будуць учыняць гэта пад прыкрыццём тых самых партызанскіх атрадаў, якія ідуць пад бел-чырвона-белымі сцягамі", - лічыць эксперт.

У сваю чаргу, падкрэсліў Сяргей Карнавухаў, на Захадзе будзе транслявацца меркаванне, што Украіна не мае да гэтага дачынення.

7 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/18/69648
Текущая дата: 03.07.2024