Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у эфіры тэлеканала АНТ.
Паводле слоў Івана Кубракова, работу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не заўсёды відаць. «Мы з вамі бачым толькі, можа, 20-30 працэнтаў — гэта супрацоўнікі, якія нясуць службу ў міліцыі, забяспечваюць дарожную бяспеку на вуліцах, ахову грамадскага парадку. Большасць супрацоўнікаў нясуць службу, у тым ліку аператыўна, скрытна атрымліваюць інфармацыю», — адзначыў ён.
МУС стараецца працаваць на апярэджанне — так, каб не дапусціць учынення злачынстваў на тэрыторыі Беларусі. «У нашай краіне ўхіл робіцца менавіта на прафілактыку. Толькі адна міліцыя забяспечыць бяспеку не можа, таму тут працуе ўвесь сілавы блок краіны», — рэзюмаваў міністр.
Звязда, 4 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/18/70930
Текущая дата: 28.11.2024