Ноччу 22 студзеня лідскія памежнікі на падставе аператыўнай інфармацыі затрымалі чатырох грамадзян В`етнама і аднаго грамадзяніна Кыргызстана.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, іншаземцы знаходзіліся за 200 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы на ўчастку адказнасці пагранічнай заставы "Беняконі" ў Воранаўскім раёне. Тры в`етнамцы не мелі дакументаў, якія сведчаць асобу.
Парушальнікі пагранічнага і міграцыйнага заканадаўства для высвятлення ўсіх акалічнасцяў змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага пагранічнага атрада.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2015
Мінск, 22 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/180/29165
Текущая дата: 08.11.2024