У Беларусі, зазначыў Лукашэнка, пайшлі шляхам стрымлівання "наступленні гэтага крызісу, усяляк абаранялі людзей".
"Мы дагэтуль яшчэ, як і многія нашы суседзі, ды і іншыя дзяржавы, не выйшлі з таго эканамічнага крызісу, які выбухнуў у свеце", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня падчас прызначэння шэрагу чыноўнікаў і дыпламатаў.
Аднак, падкрэсліў ён, "мы не кінулі нашу дзяржаву ў вір таго крызісу, хоць прапаноўвалі шмат — ну, акунулася ўся эканоміка, паляцела на дно, давайце і мы следам, тады будзем адтуль спакойна падымацца як іншыя".
У Беларусі, зазначыў Лукашэнка, пайшлі шляхам стрымлівання "наступленні гэтага крызісу, усяляк абаранялі людзей". "І, натуральна, што мы вельмі мякка ўваходзілі ў гэты крызіс. А зараз у сувязі з тым, што тэрмін гэты расцягнуўся, нам даводзіцца працяглы час і выходзіць з гэтага крызісу, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Усё б было нічога, мы нібыта намацалі гэты шлях, па якім павінны былі ісці. Але ўзніклі знешнія акалічнасці, у канцы мінулага года асабліва — абвал расійскага рынку, абвал расійскай валюты, а гэта палова нашага экспарту, сур`ёзна паўплываў на нашу эканоміку".
"Сказаць, што вы прыходзіце на кіруючыя пасады ў няпросты час, гэта значыць, не сказаць нічога. Час вельмі цяжкі як з пункту гледжання эканомікі, так і ў палітычных адносінах", — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прызначаных чыноўнікаў.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што ў Беларусі абавязкова пераадолеюць гэтыя крызісныя з`явы. Сёння, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вядзецца сур`ёзная праца па дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускіх тавараў. "Абноўлены ўрад сур`ёзна працуе ў гэтым кірунку. Але тут мы нічога не зробім без вашай працы на месцах. Таму што ўсё, што прыносіць карысць дзяржаве, шчасце народу, багацце гэтай дзяржавы ствараецца там, куды вы прыйдзеце заўтра працаваць", — сказаў Лукашэнка.
"Становішча няпростае, але не катастрафічнае і не крытычнае, — мяркуе ён. — Стаўце перад падначаленымі пэўныя задачы і дабівайцеся іх выканання. Без усякай дурасці, без усякіх наскокаў, не трэба размахваць шашкамі, не трэба нічога прыдумваць. Памятайце, што ў вас у падпарадкаванні такія ж людзі, як вы самі, з такімі ж сем`ямі, якім яны павінны надаваць увагу".
Кажучы пра зарплаты дзяржслужачых, Лукашэнка прызнаў, што сітуацыя з аплатай працы чыноўнікаў няпростая. "Ніколі яшчэ мы не правальваліся і не адставалі ад сярэднямесячнай зарплаты ў прамысловасці і ніколі не было такой прапорцыі да сярэдняй зарплаты па краіне. Мы сур`ёзна адстаём. Але вы разумееце, што ў гэты час, калі мы пачнём выстаўляць зарплату дзяржслужачых, то атрымаем адпаведную рэакцыю народа", — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, зарплату дзяржслужачых павышаць трэба, але за кошт аптымізацыі, скарачэння дзяржапарату, мінімізацыі тых функцый, якія гэты апарат павінен ажыццяўляць.
"Падымецца эканоміка — паверце, ніхто ў папулізм гуляць не будзе, і заслужаная зарплата будзе не толькі ў вас, але і ў іншых людзей, якія жывуць у нашай краіне. Таму трэба проста па-чалавечы ставіцца да гэтых працэсаў і разумець гэтыя працэсы", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён заклікаў назначэнцаў дзейнічаць акуратна і перасцярог ад неабдуманых дзеянняў: "Вельмі вас папрашу пасля прыбыцця на месцы, асабліва старшыняў райвыканкамаў, гэта самае галоўнае — не наламіце дроў, дайце магчымасць, шанц працаваць тым людзям, якія там ёсць. Устанавіце нейкі тэрмін, дапусцім, тры месяцы, паўгода, хто не цягне, развітайцеся з імі ці перавядзіце на іншую працу".
"Будзьце вельмі акуратныя — вы на перадавой, — падкрэсліў Лукашэнка. — І потым, мы заўсёды ў цэнтр увагі ставілі клопат пра чалавека. Вядома, перад прэзідэнцкімі выбарамі, мы гэта не ўтойваем, гэта праца павінна быць актуалізаваная і акцэнтаваная ўвага менавіта на патрэбах людзей. Звярніце на гэта ўвагу — праца з людзьмі становіцца краевугольным каменем вашай працы".
Лукашэнка таксама запатрабаваў ад новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады "вельмі жорсткай дысцыпліны". "Вы будзеце па-ранейшаму "несці на плячах" гэтыя нядбайныя калектывы, калгасы, саўгасы, БПК ці ўнітарныя прадпрыемствы, — сказаў ён. — Зарабіў — атрымлівай, не зарабіў — ніхто на плячах нікога несці не будзе. Тым больш што ў нас засталася меншасць такіх прадпрыемстваў, якія не могуць працаваць і падлягаюць глыбокаму рэфармаванню, продажу".
Паводле слоў Лукашэнкі, сёння "любымі сіламі трэба ўтрымаць краіну". "У адваротным выпадку мы скоцімся да таго, што адбываецца ў асобных дзяржавах, у тым ліку і ў нашых суседзяў. Гэтага дапусціць нельга. Не трэба тут казаць, што мы чагосьці баімся. Калі баімся, то толькі за сваю краіну, каб яе захаваць. Вось асабіста я за гэта баюся, перажываю, як хочаце можна гэта называць. Мы не баімся ніякіх пагроз. Трэба баяцца за нармальнае жыццё свайго народа і існаванне сваёй дзяржавы. І нам з вамі давядзецца гэта рабіць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/180/29259
Текущая дата: 08.11.2024