Аб гэтым паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
6 лістапада паступіла паведамленне, што ў гарадскім пасёлку Воранава з 3 па 6 лістапада ў інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы былі шпіталізаваныя шэсць чалавек (з іх адно дзіця 2004 года нараджэння) з папярэднім дыягназам "трыхінелёз" (дыягназ будзе ўстаноўлены пры дапамозе лабараторных даследаванняў 14 лістапада).
З 7 па 9 лістапада дадаткова па дапамогу звярнуліся яшчэ дзевяць чалавек. Усяго шпіталізавана 15, у тым ліку адно дзіця. Стан пацярпелых здавальняючы, яны знаходзяцца пад назіраннем урачоў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/182/28125
Текущая дата: 08.11.2024