Белорусский портал в Казахстане

У раёне беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманая група нелегальных мігрантаў з Сірыі



Групу нелегальных мігрантаў з Сірыі ў суправаджэнні беларуса затрымалі 8 жніўня падчас правядзення планавых мерапрыемстваў па выкананні пагранічнага рэжыму ў населеным пункце Глушкевічы Лельчыцкага раёна гомельскія памежнікі.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, мужчына на аўтамабілі "Мерседэс" па-за пунктамі пропуску спрабаваў незаконна вывезці з Беларусі ва Украіну пяцярых сірыйцаў. Высветлілася, што іншаземцы прыбылі ў Беларусь з Масквы.

Аддзелам дазнання Гомельскай пагранічнай групы распачатая крымінальная справа. Затрыманыя змешчаныя ў ІЧУ Гомельскага аблвыканкама. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/184/27127
Текущая дата: 08.11.2024