Малады матацыкліст разбіўся насмерць у Росі Ваўкавыскага раёна вечарам 11 красавіка, выпрабоўваючы перад набыццём матацыкл.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, дваццацігадовы юнак спецыяльна прыехаў у Рось, каб купіць матацыкл "Трыумф", які быў зняты з уліку для продажу і тэхнічнага агляду не праходзіў. Дамовіўшыся пра цану, ён вырашыў апрабаваць транспартны сродак на справе. Разагнаўшыся на прамалінейным участку вуліцы 8 Сакавіка, ён на вачах у прадаўца на высокай хуткасці наскочыў на бардзюрны камень, пасля ўдарыўся ў дрэвы, упаў на газон і памёр на месцы.
Пакупнік матацыкла вадзіцельскага пасведчання ніколі не меў і за кіраванне без яго транспартным сродкам штрафаваўся.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2014
Пакупнік матацыкла вадзіцельскага пасведчання ніколі не меў і за кіраванне без яго транспартным сродкам штрафаваўся.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/186/25749
Текущая дата: 08.11.2024