Белорусский портал в Казахстане

21—22 красавіка ва ўнутраных войсках МУС Беларусі пройдуць кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта



Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Да першага этапу (21 красавіка) дапушчаны 124 чалавекі (ваеннаслужачыя вайсковых частак 3214, 5448, 5525, 3310, 5530, 6713, 7404, курсанты факультэта ўнутраных войскаў, супрацоўнікі сталічнага палка і абласных падраздзяленняў міліцыі спецыяльнага прызначэння).

Найбольш дастойным кандыдатам, якія дайшлі да апошняга этапу і перамаглі ў паядынках, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў уручыць запаветныя берэты.

Нагадаем, крапавы берэт з`яўляецца сімвалам мужнасці ва ўнутраных войсках. Яго ўручаюць паводле хадайніцтва Савета крапавых берэтаў ваеннаслужачым, якія праходзяць службу ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння, а таксама курсантам факультэта ўнутраных войскаў, што вартыя гэтага права па сваіх прафесійных, фізічных і псіхалагічных якасцях. У Беларусі кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта праходзяць з 1993 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/186/25869
Текущая дата: 08.11.2024