Белорусский портал в Казахстане

Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Базанаў стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Белтэлекам"



Ён уключаны ў спісы кіраўніцтва кампаніі, апублікаваныя на афіцыйным сайце beltelecom.by.

У "Белтэлекаме" Базанаў адказвае за ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і знешнія сувязі.

Як паведамлялася раней, 18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Базанава ад пасады дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта ў сувязі з выхадам у адстаўку. Базанаў займаў гэту пасаду з 4 лістапада 2010 года. У лютым 2011 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных у краіны Еўрасаюза. Новым дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Аляксей Дэрбін.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/186/26866
Текущая дата: 29.11.2024