Белорусский портал в Казахстане

Гродзенскі трэцякласнік прынёс дадому нямецкую гранату часоў Першай сусветнай вайны



Пра здарэнне, якое адбылося на днях, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У Гродне трэцякласнік знайшоў у двары і прынёс дадому металічны прадмет, які яго зацікавіў. Гэты прадмет аказаўся нямецкай гранатай часоў Першай сусветнай вайны.

Міліцыю выклікала маці школьніка, якая ўбачыла небяспечную знаходку. Гранату ізалявала, а затым абясшкодзіла на палігоне сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5522 унутраных войскаў МУС, якая прыбыла на месца надзвычайнага здарэння. Высветлілася, што граната, якая праляжала ў зямлі каля ста гадоў, не страціла сваіх баявых паражальных уласцівасцяў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/187/25079
Текущая дата: 08.11.2024