Белорусский портал в Казахстане

Прадухілена спроба прарыву беларускага грамадзяніна цераз мяжу Латвіі і Беларусі



1 сакавіка ў пункце пропуску "Урбаны" беларускімі памежнікамі была прадухілена спроба прарыву цераз мяжу Латвіі і Беларусі.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, каля 12.20 1 сакавіка беларускі грамадзянін на "Аўдзі А6" збіў шлагбаум у пункце пропуску "Сілене" на латвійскай тэрыторыі і на вялікай хуткасці рушыў да "Урбанаў". Супрацоўнік беларускай пагранслужбы ацаніў сітуацыі і раскінуў перад парушальнікам сродак прымусовага спынення. Убачыўшы яго, той рэзка скінуў хуткасць і спыніўся.

Машына была блакіравана, вадзіцель затрыманы.

Паводле інфармацыі латвійскіх памежнікаў, мужчына не закончыў афармленне ў "Сілене" і пакінуў пункт пропуску, пашкодзіўшы шлагбаум. Зараз з ім праводзіцца разбор. Ужо высветлена, што прадметаў, забароненых да перамяшчэння цераз мяжу, у машыне не было. Матывы дзеянняў беларуса высвятляюцца.

Аўтамабіль знаходзіцца ў пункце пропуску "Урбаны" на стаянцы для затрыманых транспартных сродкаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/187/25304
Текущая дата: 08.11.2024