Белорусский портал в Казахстане

У двух раёнах Гродзенскай вобласці пачынаюцца вучэнні сіл тэрытарыяльнай абароны



Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны пачынаецца ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У час вучэння, якое прадоўжыцца да 21 красавіка, тэрытарыяльныя войскі разам з супрацоўнікамі падраздзяленняў міліцыі і МНС адпрацуюць пытанні аховы аб`ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і падтрымання ваеннага становішча, а таксама барацьбы з дыверсантамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. У вучэнні будзе ўдзельнічаць і атрад спецыяльнага апалчэння, які сфармаваны ў Кашалеўскім сельсавеце Навагрудкага раёна.

Кіраваць вучэннямі будуць прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама.

18 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/19/69127
Текущая дата: 06.07.2024