Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 124 аб заснаванні памятнага нагруднага знака "10 год Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў створаны ў 2013 годзе па рашэнні Прэзідэнта і ў гэтым годзе адзначыў сваё 10-годдзе.

Памятны нагрудны знак ведамства ўяўляе сабой круг срабрыстага колеру, у цэнтры якога ў круглым медальёне з радыяльна разыходнымі стрэлападобнымі прамянямі размешчана відазмененая эмблема камітэта - варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, аблямоўкай і чатырнаццаццю заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта - Дзяржаўны герб Беларусі. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака ўпрыгожвае надпіс "Аб`ектыўнасць, гонар, айчына".

Нагрудным знакам па рашэнні кіраўніка ведамства могуць узнагароджвацца супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу камітэта, работнікі падначаленых арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё ведамства.

26 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/19/69210
Текущая дата: 06.07.2024