Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць сёння ў абарачэнне залатую памятную манету "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Смаленская" серыі "Праваслаўныя цудатворныя іконы" наміналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 5 грамаў.
"Манета адчаканена ў Германіі на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", якасцю "пруф" і тыражом да 5000 штук", — паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 31 мая 2013
Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 31 мая 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/192/21379
Текущая дата: 08.11.2024