Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Нацыянальны банк Беларусі 20 мая ўводзіць у абарачэнне сярэбраную памятную манету "Дзева. 2013" (Virgo. 2013)" серыі "Знакі задыяка. 2013" наміналам Br20, пробай сплаву 925 з пакрыццём золатам пробы 999,9, масай 28,28 г, дыяметрам 41 мм.
Манета мае форму круга, з правага і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс: уверсе - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Беларусі; у цэнтры манеты - выява фрагмента гравюры з работы Ars Magna Lucis et Umbrae нямецкага вучонага А.Кірхера, якая адлюстроўвае ўзаемадзеянне нябесных цел; справа - проба сплаву, пад ёю - фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы"; па крузе надпісы: уверсе - РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе - намінал 20 РУБЛЁЎ і год чаканкі.
Рэверс: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы гадзінніка, які знаходзіцца ў вежы на плошчы Святога Марка ў Венецыі, - рэльефная пазалочаная стылізаваная выява дзевы, справа па крузе надпіс VIRGO; унізе - устаўка: празрыстая капсула ўсярэдзіне з рухомым сярэбраным з пазалотай філігранным элементам у выглядзе дзевы.
Манета адчаканена ў АТ "Манетны двор Польшчы", якасцю "пруф" з пазалотай, тыражом да 10 тыс. штук.
Выпушчаная ў абарачэнне памятная манета з`яўляецца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязкова да прыёму па намінальнаму кошту пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
18 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/193/21204
Текущая дата: 29.11.2024